Каб толькі мой манарх прыемнасць меў                                                            з дагод. Мы з кухарам тваім здаволім густ усякі,— Я сам табе падам найлепшыя прысмакі. Заморскіх він і страў не надта любіш ты, Бо ў ежы і ў жыцці — прыхільнік прастаты.

Імператар (да чацвёртага)

Калі ўжо тут у нас пра святы завялося, Будзь чашнікам, герой;                                    глядзі мне, каб лілося У нас віно ракой у залатыя чашы, Каб поўныя былі заўсёды бочкі нашы, Каб меру ты сабе заўсёды добра ведаў, Каб сам цвярозы быў у час усіх банкетаў.

Чашнік

Пачэсны твой давер і шчодрая рука Ператварылі ўжо ў мужчыну юнака! На царскіх трапезах я буду спраўны                                                      й скоры — Найлепшыя падам сервізы і прыборы. І забяспечу я належны этыкет. Манарху падбяру я келіх для бясед — Венецыянскае, адменнае работы, Каб, не п’янеючы, уволю піў з яго ты. Заўсёды можаш ты даверыцца яму, Ды стрыманасць тваю зарукаю прыму.

Імператар

Усё, што я сказаў, як бацька справядлівы, З даверам дарагім да сэрца прынялі вы, Манарха слова бо — надзейная пячаць. Аднак жа трэба нам з закона распачаць: Указ накрэслім мы — і хто яго аспрэчыць? Саноўны муж ідзе, і ён усё засведчыць.

Уваходзіць архіепіскап-канцлер.

Калі апорны камень у скляпенне ўрос, Лічы, што гэты гмах ты ўжо навечна ўзнёс. Я вас, князі, сабраў на важную нараду,— Як справы пры двары давесці нам да ладу, А для палітыкі і для дзяржаўных спраў Назначыў я савет і ўжо ўказанні даў. Каб ззялі ў свеце вы, я даў вам сёння званні, Цяпер пашыру я і вашыя ўладанні, І землі здраднікаў навечна падару, І да багацця вам дарогу пратару. Валоданняў сваіх пабольшвайце памеры Абменам, гандлем ці на іншыя манеры. На прывілеі, суд, на ўдзельныя правы Ад сённяшняга дня гарантаваны вы: Падданым ваш прысуд хай будзе канчатковы Без апеляцыі ў вышэйшыя ўстановы. Падушша, чынш, аброк — на дым, на быдла, двор Уводзьце; і руду здабудзьце самі з гор. За службу вам як след падзякую і ўзычу — Яшчэ вас адару, яшчэ вас узвялічу.

Архіепіскап

Удзячны мы табе за гэты шчодры дар, Умацаваўшы нас, — ты тройчы гасудар.

Імператар

Яшчэ адзін наказ паведаць гонар маю: Дзеля ідэй жыву і жыць далей жадаю, А давядзецца ўсё ж з утульнае зямлі На Елісейскія мне выбрацца палі, Апошняе «бывай» прыспешнікам сказаўшы, А вы, мае князі, наступніка абраўшы, Ахоўвайце прастол, каб не выцягваў меч Увенчаны ўладар для ўдзельных калатнеч.

Архіепіскап

З вялікім гонарам і з выглядам сур’ёзным Князі стаяць пачціва перад венцаносным; Пакуль у жылах кроў, не стынучы, плыве, Мы — цела, дзе душа манаршая жыве.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату