Уваходзіць імператар з чатырма князямі. Целаахоўнікі выходзяць.

Імператар

І як бы ні было, а наша перамога. Разбіты супастат — туды яму дарога. Стаіць вунь трон пусты ў пакінутым шатры, Навокал дываны, куфэркі і куфры. Як пераможца тут, манарх з пачэснай світай, Пакору і дары ад арміі разбітай Прыму ўрачыста я; дарэчы, весткі з меж Найлепшыя ідуць — задушаны мяцеж. Звязаліся спярша былі з чараўнікамі, Аднак вяршылі мы і ўправіліся самі. У бітве аднаму дасць неба прамяні, Другому ў той жа час — патоп і камяні, Нябёсы загудуць ад страшнай сілы грому, Падымуць дух у нас і прыгнятуць другому. Павержаны ляжыць зняможаны, у тле, А пераможцаў хор — падзяку небу шле. Як моцна загучыць святая сіла ў гімне, Калі «Алі-лу-я!» сто тысяч глотак грымне. Аднак у час святы скірую свой пагляд У царскую душу, у царскі дух і склад. Няхай вясёлы прынц без сэнсу дні марнуе, Манархам стане і — хвіліну ўжо шануе. Таму шукаў і я альянсу недарма, Каб правіць і судзіць з князямі —                                                 з чатырма.

(Да першага.)

Ты, княжа, свой загад аддаўшы,                                                 ў міг крытычны Разважны, мудры быў, твой подзвіг —                                                         гераічны. Героем будзь заўжды, фельдмаршале ты наш, З началеннем прымі мой імянны палаш!

Фельдмаршал

Адданыя палкі табе вярнулі ўладу І будуць ацаляць твой трон ад заняпаду. Па ўсёй дзяржаве мы скрозь усталюем мір І ў замку продкавым гарой закацім пір, І з гэтым палашом у свіце ўладаровай, Я стану ўзбоч цябе на варце ганаровай.

Імператар (да другога)

Ты смелы чалавек, табе аддам давер, Ласкавы й рупны ты — будзь оберкамергер. Кіруй дваром, умей урымсціць чэлядзь, Уведай нораў слуг: кагось заўсёды цвеляць. Ты прыкладам сваім пакажаш, як цару Патрэбна дагаджаць, карысным быць двару.

Оберкамергер

Служыць пачну цяпер, твайму адданы слову, Спрыяю я дабру, не патураю злому, Без хітрыкаў, маны, са шчыраю душой, Каб не зняверыўся манарх вялікі мой. Не пашкадую ўжо для трапезы фантазій — Падам вады табе ў чырваназлотым тазе, Пярсцёнкі паднясу; крыштальнаю вадой Ты рукі асвяжыш, я свой пагляд — табой.

Імператар

Хоць у мяне цяпер дзяржаўных спраў багата, Аднак, мяркую я, нам не пашкодзіць свята.

(Да трэцяга.)

Ты будзь за стольніка! Пад свой нагляд бяры І ловы царскія і жыўнасць пры двары! Я буду сам даваць на смачнае заказы,— Ты ж загадзя рыхтуй усякія запасы.

Стольнік

Гатоў пасціцца я цалюткі божы год,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату