Шкада, ён добры быў і мілы. Мефістофель
Не траць надзеі да магілы. Хадзем і выцягнем за вушы Вялікасць гэтую з калужы. Хто ведае, ці будзе лёс удалы, Калі пашчасціць — вернуцца васалы. Яны выходзяць на ўзгор’е і аглядаюць войска ў даліне. Знізу чуецца барабанны бой і ваенная музыка.
Мефістофель
Нішто пазіцыя, каб выйграць бой, Няма там толькі нас з табой. Фаўст
Пра перамогу не кажы. Ты ж любіш толькі міражы. Мефістофель
Ты лепей слёзы страху вытры,— Перамагае той, хто хітры! А я ўжо сам сваё ўтрасу. Разбіўшы ворага дашчэнту,— Ахвотна здасць табе ў арэнду Манарх прымор’я паласу. Фаўст
Служыць ты хочаш? — што ж, служы, Хітруй, чаруй, перамажы! Мефістофель
Я стану пад тваё начала, Будзь ты за обергенерала. Фаўст
Мо завялікі гонар, дабрадзею,— Я ж і камандаваць не ўмею. Мефістофель
Калі мазгуе генеральны штаб, Патрапіць даць каманду эскулап. Я план даўно давёў да ладу І маю ўжо для гэтай мэты раду З чароўных сіл і духаў гор. Цяпер пара трубіць ім збор. Фаўст
О, бачу, зброя іх блішчыць на сонцы. Відаць, пайшлі з табою горцы? Мефістофель
Як Пітэр Сквенц{244}, я сёння склікаў Найлепшых з лепшых — трох асілкаў! Уваходзяць Трое Дужых{245} (Кн. царстваў, ІІ, 23,8.)
Мефістофель
Глядзі, ідуць мае героі; Апрануты як след яны, У новых латах і пры зброі — Як роджаныя для вайны.