Я маю мэту! А якую, Сам адгадай!

Мефістофель

                Што ж, паспрабую. Каб мог сабой ты ганарыцца, Табе спатрэбіцца сталіца: Крывыя вулачкі, бажніца, Дамы, пастаўленыя густа, Базар — цыбуля і капуста — І яткі — там мясныя тушы, Гудзенне мух, аж глухнуць вушы,— У гэтым тлуме дзень пры дні Смуроду шмат і штурхатні. Далей — багатыя кварталы: Палацы пышныя, парталы, Шырокія бульвары, храмы. А дальш ад гарадское брамы, Там, дзе ўзвышаецца сцяна,— Прадмесцяў людных гамана… Замілавана будзеш ты Глядзець на брычкі і карэты, На люд, які сюды-туды Снуе па вуліцах без мэты. А варта там табе з’явіцца, Няхай сабе гады ў рады, І будуць тысячы дзівіцца Пачціва на цябе тады.

Фаўст

Як можна думаць так, ну што ты! Хто вам аддзячыць за турботы? Народ вучы, кармі, а ён гатоў Табе замест узнагароды Пладзіць зацятых бунтароў.

Мефістофель

Пасля б ты замак да нябёс У маляўнічым месцы ўзнёс, Каб удыхаць там водар свежы І сузіраць зямлі бязмежжы. І гэты лес, і гэты гай Ператварыў бы ў божы рай. Зрабіў бы ставы, вадаспады, Газоны, сцежкі і каскады І тысячы другіх драбніц — Альтаначкі для маладзіц, Каб бавіцца бясконцым часам У халадочку не сам-насам, Самазабыўна і карысна. Я «маладзіц», сказаў наўмысна — Яны, красуні, паяліку, Больш ідэальныя у множным ліку.

Фаўст

Брыда! Тыран Сарданапал{243}!

Мефістофель

Ці адгадаў твой ідэал? Яшчэ хай сонца, зоры, месяц Твае імкненні больш падкрэсляць.

Фаўст

О не! Падмесячны абшар І так дае прастор для мар. Яшчэ і тут цябе й зямлю Я смелым подзвігам здзіўлю!

Мефістофель

Ого! Ён хоча славы, ўлады, Пабыўшы ў гераінь Элады!

Фаўст

Улада трэба мне й магутнасць.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату