Табе легенду дай у рукі, І ты прымаешся за штукі.

Мефістофель (сур’ёзна)

Калі гасподзь за нейкі дробны грэх У апраметную наш род паверг, Няўтульна жыць нам стала і нясыта, Бурчала ў чэраве несамавіта. І нейк прыпёрла ўсім чарцям адразу,— Мы як далі! — хоць з пекла прэч ад газу! Той серны газ як грымнуў угару, Ушчэнт зямную трушчачы кару! Дзе спод тады быў, пад нябёсы Цяпер спічастыя імкнуцца ўцёсы, А дзе быў верх, цяпер там спод — І там жыве чарцячы наш народ. Пазней мужы вучоныя з тых выбухаў-грымотаў Вам вывелі тэорыю пераваротаў… Вось так прарвалі чэрці пекла нетры І ўжо гуляюць вольна на паветры. А тайну вызвалення нашага пазней Адкрыў апостал Павел для людзей{241}. (Пасланне да эфесян, 6,12.)

Фаўст

Я асаблівага не бачу дзіва, Што высяцца тут горы ганарліва. Прырода склалася з сябе сама Разумна, мэтазгодна. Нездарма Гара з гарою зводзіцца — у горы, Рака з ракой зліваецца — у моры. Заканамерна, што адхоны гор Нахілены да рэчак і азёр. На перамены творчыя прыродзе Няма патрэбы ў чортавым смуродзе.

Мефістофель

Заўсёды ясна нам усё, аднак Я сам пабачыў, што было і як — Я добра помню, як смала Кіпела тут, як кузня тут гула, Калі Малох у вогненным гарніле Каваў камлыгі ў тысячы пудоў. І валуны дасюль яшчэ ў пяску і ў пыле Ляжаць як сведкі тых гадоў. Чаму? Хто скажа вам талкова — Ці з пэўнай мэтаю, ці выпадкова Напісана вучоных прац без ліку? Вось толькі просты, цёмны люд Не проста збіць, мой пане, з панталыку, Люд ісціну даўно спазнаў: яна — Ні больш ні менш як яркі цуд, Які стварыў калісьці сатана; Не без прычыны ж кажуць: «ведзьмін хвост», «Чарцячы палец», «чортаў мост».

Фаўст

Карысна ўведаць і спадсподу Твой самабытны погляд на прыроду.

Мефістофель

Ды што мне на яе глядзець! — Галоўнае, што чорт быў маладзец! У нас, чарцей, наогул — вечна так. Мы любім выдумку і кавардак. А ты? Няўжо, спазнаўшы таямніцы, Яшчэ не маеш яснасці пазіцый? Няўжо твае вандроўкі па зямлі Табе нічога так і не далі? Ты ж зведаў без уплываў нічыіх «Зямныя царствы ўсе і веліч іх»{242}. (Матв., 4, 8.) Так, ты з няўрымслівых! Урваўшы дробку, Не мог на пошуках паставіць кропку.

Фаўст

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату