лозы дружна зашумяць.Загучаць тады бадзёра песні зборшчыц-маладзічакКаля цэбраў, дзе дзяўчаты, басаногія танцоркі,Сок гаючы вінаграду выціскаюць з гронак спелых;Пырскае, шумуе пенай у вялізным чане ён.І грымяць тады тымпаны ў лад усім чароўным гукам,І тады заслону тайны і містэрый адкрывае,Адкідае Дыянісій і здымае з твару маску.Следам хеўра казланогіх і вушасты звер — Сіленій{238}.Тут законы прэч з дарогі! Цноту прэч з дарогі! Прэч!У гармідары шалёным вушы глухнуць, кроў кіпіць!П’яныя ўздымаюць чаркі, жываты — як гарбузякі.Некаторыя марудзяць, але ж трэба выпіць рэшту,Каб віно ўліць маладое — у парожнія мяхі.
Заслона апускаецца.
Фаркіяда на авансцэне выпростваецца на ўвесь магутны рост, здымае маску і пакрывала, сыходзіць з катурнаў і аказваецца Мефістофелем, які гатовы, калі спатрэбіцца, пракаменціраваць эпілог сцэны.
Вострыя, спічастыя ўцёсы. Наплывае воблака, апускаецца на выступ. З воблака выходзіць Фаўст.
Фаўст
Падняўшыся на скалы з думай светлаю,Гляджу задумліва на кручы горныя.Вось з хмары я выходжу, на якой ляцеўНад морам неаглядным і над сушаю.І вось яна павольна аддзяляеццаАд круч і ціха ўдаль плыве, пакінуўшыМяне на выступе скалы; захопленаУслед гляджу, вітанне пасылаючы.Плыве яна, хвалюецца, мяняецца,Прымае формы самыя дзівосныя,—Здаецца, што на хмары плыўнахвалістайПаводдаль паўстае ў зіхценні сонечнымЖанчыны незабыўнай вобраз прывідны—Ці то Юнона{240}, Леда ці Прыгожая? —Як зачароўвае мяне відовішча!Ах, як шкада! Той вобраз расплываецца,Зліваецца са снежнымі вяршынямі,Мяне тут з успамінамі пакінуўшы…А навакол мяне пяшчотна марыва,Праменнямі асветленае, зыбіцца,Лагодзіць грудзі мне… Яно ўздымаецца,У воблачка згушчаецца і робіццаЮначых кроз маіх чароўным вобразам…Няўжо крынічыць сэрца зноў па-весняму,Няўжо цяпер паўсталі зноў у памяціЖыццёвы золак, і любоў юнацкая,І першы позірк, колісь ледзь улоўлены,Які цяпер мне скарбам стаў над скарбамі?Імкнецца ўвысь, як хараство душэўнае,Прывабны гэты прывід, забіраючыУсё, што ў сэрцы ёсць маім найлепшае.
Ступае сямімільны бот, за ім другі. З ботаў сыходзіць Мефістофель. Боты бягуць далей.
Мефістофель
Фу! Як змарылі праменады!Скажы, чаму сярод пячорСпыніўся? Скальныя грамадыЯ ведаю з тых даўніх пор,Калі ў клубах геенскай парыТут балявалі чэрці і пачвары.