Пра дзівосы нашых меж. Баўкіда
Можа, гэта воля неба, Кара за грахі мае — Нешта ўсё не так, як трэба, Нечага тут не стае. Філемон
Калі веры даць герольду, Што загад усім чытаў, Бераг як узнагароду Імператар пану даў. Тут пры нашым узбярэжжы Пан прычаліў караблі. І адразу людзі вежы, Замак і муры ўзвялі. Баўкіда
Днём не праца — мардаванне, Нудна людзям рыдляваць; Ноччу — іскры, грук, а ўранні Зірк — гатовенькая гаць! Колькі тут людзей прапала! Ноччу — роў за валам вал, З мора полымя шугала, Раннем глянь — гатоў канал! Робіць пан не з волі бога, Прыбірае ўсё да рук. У падсуседа такога, Пэўна, прыяцель — кадук. Філемон
Пан жа нам паабяцаўся: Колькі хоч зямелькі мер. Баўкіда
Лепш бы ты сваёй трымаўся, А марскому дну не вер. Філемон
Можа, пойдзем да капліцы, Час вячэрні — божы час, Пазваніць і памаліцца, Каб бог злітаваўся з нас. Вялікі дэкаратыўны сад, шырокі канал.
Фаўст, састарэлы, задумлівы.
Дазорца Лінкей (у рупар)
Садзіцца сонца, і памалу Плывуць да гавані чаўны. Баркас вялікі да каналу Плыве з заморскай стараны. Штандары ўсіх краёў, народаў З высокіх мачт вітаюць нас, Да ўсіх адважных мараходаў Мы кажам шчыра — ў добры час. На дзюне ў капліцы звоніць звон.
Фаўст (з прыкрасцю)
Пракляты звон! Як стрэл у спіну! Пухір на целе, на душы. Усё маё як вокам скіну, А за плячмі — надзел чужы. І гэта — горкая нагадка, Што ўлады я не распасцёр: Бо не мае царква і хатка,— Старых тубыльцаў ціхі двор.