Ён не дае спачыць ад працы, Перада мной, як чорны цень, Бяльмо на воку, стрэмка ў пятцы — І так бясконца, дзень у дзень! Лінкей (як вышэй)
Як лёгка падышоў да нас Дабром нагружаны баркас, Нібы яму і не ў цяжар Гарой накладзены тавар. Вялікі карабель, даверху загружаны заморскімі таварамі.
Мефістофель. Трое Дужых.
Хор
Прывезлі мы Гару дабра. Вітаем пана Уладара! Сыходзяць на сушу, выгружаюць дабро.
Мефістофель
Набытак гэты не малы — Чакаем панскай пахвалы. Ўзялі з сабой два караблі, Да пірса ж дваццаць прывялі. Няхай засведчыць вам багаж, Чаго быў варты абардаж. На вольным моры вольны дух, І трэба мець здаровы нюх. Бяры, што трапіцца, падрад — Хай гэта шхуна, хай фрэгат. Бяры адзін, другі бяры, А здолееш, — бяры і тры, Чацвёрты здасца сам, самохаць, Бо сілай можна запалохаць! Няважна Як! а важна Што! Судзіць не будзе вас ніхто. Пірацтва, гандаль і вайна — Заўсёды сутнасць іх адна! Трое Дужых
Ані хвалы, Ані падзяк! Дарунак наш Яму не ў смак. Нахмурыў пан Сярдзіта твар, Не па душы Яму тавар. Мефістофель
Плаціць не будзе Годны муж. Бо вы ўзялі Ужо свой куш. Трое
Лухта, не хныч,— Ён, як усе. І магарыч Нам паднясе. Мефістофель
Спярша здабычу У склеп знясі, А магарыч Пасля прасі. Разгледзіць ён Як найпільней, Пасля падлічыць Найдакладней, Не будзе скнарам Каля куфроў І пачастуе Ён маракоў, А райскіх птушак сябрукам Я падбяру сягоння сам.