Не моршчы лоб, вачэй не мруж;Усё выдатна, спрытны муж.Усё ты мудрасцю скарыў —З вадою сушу прымірыў,Ахвотна мора ад зямліТвае прымае караблі.Цяпер і друг і супастатПад твой пастаўлены дыктат.Вось тут, дзе колісь быў дзірван,Стаяў найпершы наш будан,Дзе першы выкапалі роў,Цяпер прастор для весляроў.І чуецца хвала наўкругУ гонар спраў тваіх, заслуг.
Фаўст
Пракляцце тут! —Яно мой нішчыць абсалют.Табе, бываламу, адкрыю:Турбуе клопат дзень і ноч,Ад прыкрага адчаю выю —Хоць ты крычы ці ў шворку ўскоч!Няма карысці з той улады,Калі падсуседаў-старэчНіяк не выганю з іх хаты,З іх ліпняка, з іх цэрквы прэч.Узвёў бы вежу там высокаІ цешыў бы парою вокаЗ вышынь птушынага палётуМагутнасцю майго аплоту.Адтуль адкрылася б прастораЗ усім, што чалавек стварыў,З усім, што я забраў у мораІ чым народы адарыў.Які ж нясцерпны боль, аднак,—Калі ў багацці бачыш брак.Царкоўны звон і ліпак пах —Яны мне, як магільны прах,Няўжо ж праз хатку ў ліпнякуЯ волю дужую стаўку?Што мне рабіць — не разумею,Пачую звон — і сатанею.
Мефістофель
Вядома, гэткая пакута,Яна табе нібы атрута.І звон, і пацеры старыхІ мой, прызнацца, рэжуць слых,Бо гэты гнюсны дзілінь-бомНібы гаворыць — стань рабом.Ён ад хрысцін і да хаўтурВа ўсё прыўносіць зман і чмур,Нібы між «дзілінь» і між «бом»Жыццё было суцэльным сном.
Фаўст
Упартасць гэтых дзівакоўПсуе настрой, псуе мне кроў,І я ад злосці і ад мукіСам на сябе наклаў бы рукі.
Мефістофель
Чаго ж цярпець? Каланізуй —Тубыльцаў тых перасялі.
Фаўст
Ідзі ж і ўсё арганізуй!Я ўдосыць дам старым зямлі.
Мефістофель
Я не забаўлюся, ў хвілінуПерасялю і перакіну.У новай хаце спакваляЗабудзецца прымус пасля.