Сцэна напісана да 1775 г.
Першы варыянт сцэны быў напісаны ў прозе («Прафаўст») пасля 1772 г. У вершаванай форме ўпершыню надрукаваны ў 1808 г.
Шлюха маці мая. — Песня з нямецкай народнай казкі пра злую мачаху.
Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон…/Нібы адчулі самі.— Падчас пакарання злачынцаў званілі ў званы і над галавой асуджанага суддзя ламаў палачку; перш чым адсячы галаву, кат дакранаўся сякераю да шыі ахвяры.
Да работы над другой часткай «Фаўста» Гётэ прыступіў у 1824 г. Да гэтага часу ў яго былі толькі некалькі фрагментаў асобных сцэн, у прыватнасці, трэцяга акта. Цалкам трагедыя была закончана ў 1831 годзе.
Схема першага акта была ў Гётэ ў 1816 г. Першыя сцэны былі напісаны ў 1808 г. Канчаткова акт апрацаваны ў 1828–1830 гг.
Чуйце, як спяваюць Оры. — Оры — у грэка-рымскай міфалогіі багіні часу, якія вартуюць нябесную браму. Адчыняюць яе з грукатам, прапускаючы калясніцу бога сонца Феба (Геліёса).
Што ўсім агідна і жадана?../Хто сам набіўся да паслуг? — Адгадка загадкі Мефістофеля — д’ябал.
Канцлер — ён жа і архіепіскап. У Свяшчэннай Рымскай Імперыі канцлерам, як правіла, быў архіепіскап Майнцкі.
Бо гібелін не любіць гвэльфа. — Гвэльфы і гібеліны — асноўныя палітычныя партыі ў італійскіх землях у XІІ — XV стст.; першыя — прыхільнікі ўлады папы, другія — улады імператара.
Належыць Вашаці зямля з грашыма. — Паводле закона Карла Вялікага («Швабскае люстра»), «усе скарбы, якія ляжаць у зямлі глыбей, чым дастае плуг, належаць каралю».
Найбольшы скарб — то Сонца залатое. — У астралогіі таго часу былі вядомы сем планет, кожная са сваім значэннем, кожнай адпавядаў свой метал: Сонцу — золата, Меркурыю — ртуць, Венеры — медзь, Месяцу — срэбра, Марсу — жалеза, Юпітэру — волава, Сатурну — свінец.
Адразу пра альруны плесці…— Альруны (альраўны) — містычныя фігуркі з кораня мандрагоры, якія нібыта мелі цудадзейную ўласцівасць паказваць месцы захавання скарбаў.