80

Judex ergo cum sedebit, /Quidquid latet adparebit, /Nil inultum remanebit (лац.). — «Калі ўссядзе вышэйшы суддзя, усё патаемнае выявіцца, і нішто не застанецца без пакарання».

81

Quid sum miser tunc dicturus?/Quem patronum rogaturus, /Cum vis justus sit securus? (лац.) — «Што скажу я тады, няшчасны? Да якога заступніка прыпаду, калі нават праведнік не ўпэўнены ў ратунку?»

82

Сцэна напісана ў 1799–1801 гг.

83

Шырке і Эленд — вёскі пад гарою Брокен, якая яшчэ называецца Блоксбергам (гл. «Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу»).

84

Хай светлячок нас правядзе!Светлячкі, лічылася, трымаюцца злых духаў і заводзяць людзей у бяду.

85

Скал грувасткія насы/Чмышуць сонна на лясы. — Дзве скалы каля Шырке, якія называюцца Храпунамі (Schnarrcher).

86

Урыян — паўночнагерманская назва чорта.

87

Старая Баўба з храпай грознай.Баўба — міфічная карміцелька багіні Дэметры (Цэрэры), забаўляла багіню непрыстойнымі жартамі.

88

Праз Ільзенштэйн… — Скала над ракой Ільзай каля Брокена; паводле падання, у ёй жыве прынцэса Ільза, каханая германскага імператара Генрыха ІІ.

89

Дарагі Фоланду!Фоланд (Foland, Volland) — правадыр злых духаў, чарадзей, чорт; сярэдневяковая назва.

90

Прыгледзься, гэта дама — /Ліліт.Ліліт — паводле кабалістычнага міфа, першая, яшчэ да Евы, жонка Адама, створаная богам разам з Адамам. Яна забіла народжаных ад Адама дзяцей, за што была ператворана ў дэма нічную істоту, апанаваную ненасытнай німфаманіяй.

91

Проктафантасміст — «задапразарлівец» (ад гр. proctos — зад і phantasma — бачанне). Гэтым персанажам Гётэ высмеяў свайго літаратурнага праціўніка, выдаўца і даследчыка- натураліста Хрысціяна Фрыдрыха Нікалаі (1733–1811). На пасяджэнні Берлінскай акадэміі навук Нікалаі заявіў, што вылечыўся ад галюцынацый пры дапамозе п’явак, якіх ставіў сабе на ягадзіцы.

92

А вы прыматкабожыліся ў замку. — Маецца на ўвазе замак Тэгель — маёнтак вядомага нямецкага лінгвіста Вільгельма Гумбальта (1767–1835), у якім нібыта вадзіліся прывіды. Нікалаі нават апісаў, як гэтыя здані даймалі яго ў 1797 г.

93

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату