Калі між ружаў ты блізнятак пас. — Вобраз жаночых грудзей, запазычаны з Саламонавай «Найвышэйшай песні» — сказана з пошлым намёкам.
Сцэна напісана да 1775 г.
Сцэна напісана да 1775 г. У ёй адлюстравана пантэістычная споведзь юнага Гётэ эпохі «буры і націску».
Сцэна напісана да 1775 г.
Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі.— Грэшніц выстаўлялі ў царкве ў зрэбнай кашулі. Гётэ дабіўся забароны гэтага звычаю ў Веймарскім герцагстве ў 1786 г.
Сцэна напісана да 1775 г.
Mater Dolorasa (лац.) — маці-пакутніца — вобраз багародзіцы Марыі з прабітымі мячом грудзямі.
Сцэна закончана ў 1806 г., пачатак — у 1775 г.
І вуды ўжо на шабасе закіну. — Маецца на ўвазе ноч Вальпургіі. Вальпургія (Вальпурга) — ігумення аднаго баварскага манастыра ў VІІІ ст.; свята, звязанае з гэтым імем, прыпадае на першае мая. Яно злілося з паганскімі вясеннімі святамі. У гэтую ноч ведзьмы і чэрці нібыта спраўляюць шабас, тады ж адкрываюцца і скарбы, схаваныя ў зямлі. У рускіх перакладах «Фаўста» традыцыйна замацавалася назва «Вальпургиева ночь» — але такое словаўтварэнне магчыма толькі ад мужчынскага імя Вальпургій.
Скажы, чаго… — Серэнада напісана пад уражаннем песні Афеліі з шэкспіраўскага «Гамлета». Пачатак цалкам запазычаны ў Шэкспіра.
Сабачы хвост, пацукалоў.— Пацукалоў (Rattenfanger von Hameln) — персанаж з нямецкай народнай казкі, які сваімі спевамі і ігрюю завабліваў мышэй і пацукоў, а аднаго разу ў Гамельне завабіў дзяцей гараджан за тое, што яму не заплацілі за вынішчэнне пацукоў.
Але нам пагражае суд. — Мефістофель баіцца і суду, бо прыгаворы ў ім выносіліся імем бога, з якім ён не мог змагацца.
Сцэна напісана да 1775 г.
Dies irae, dies illa/Solvet saeclum in favilla (лац.). — «Дзень гневу, гэты дзень спапяліць увесь свет». Гэтыя і далейшыя лацінскія спевы — з царкоўнага гімна пра страшны суд.