37

Свяшчэнны Рым. — Маецца на ўвазе Свяшчэнная Рымская Імперыя Германскай Нацыі.

38

З нас кожны папа…/…святыя прычындалы! — Жартоўны абрад нямецкіх буршаў, які высмейвае ўрачысты цырыманіял выбрання папы з асяроддзя кардыналаў з праверкай мужчынскай годнасці кандыдата.

39

Узвіся, салавейка… — вольная апрацоўка нямецкай народнай песні.

40

Здаецца мне, кульгавы ён. — Паводле хрысціянскай легенды, чорт пачаў кульгаць пасля таго, як бог скінуў яго з неба ў пекла.

41

Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі,/Вы з панам Гансам там не выпівалі?Ганс з Рыпаха (вёска паміж Лейпцыгам і Наўмбургам) — нязграба, вісус, недарэка — герой непрыстойных анекдотаў.

42

Сцэна напісана ў 1788 г. Кухня абмалявана паводле вядомых у той час карцін Брэйгеля, Тэнье і Гера. Згодна з сярэдневяковымі вераваннямі, чорныя каты і малпы былі спадарожнікамі ведзьмаў.

43

Я лепш збудую тысячу мастоў.— Паводле народных вераванняў, чэрці будавалі масты (адсюль «чортаў мост»).

44

Лунае цьмяна вобраз мілы… — Магчыма, Фаўст убачыў вобраз Алены (успамін пра гэту сцэну ў раздзеле «Рыцарская зала»).

45

Вядзьмачы раз на раз. — Высмейванне містычнай сімволікі лічбаў.

46

Праз тры й адзін, адзін і тры. — Высмейванне хрысціянскага догмату «трыадзінай сутнасці бога — святой тройцы».

47

Ну, годзе, мудрая Сівіла.Сівіла — легендарная празарлівіца антычнага свету, якая нібыта прадказала прышэсце Ісуса Хрыста.

48

Сцэна напісана да 1775 г.

49

Хачу красуню папрасіць/Паненцы праважатым быць.Паненка (ням. Fraulein) — так называлі толькі дваранскіх дзяўчат. Фаўст падлабуньваецца да Маргарыты, называючы яе, мяшчанку, паненкай.

50

Сцэна напісана да 1775 г.

51

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату