Прыпаў бы я да мудрасці грудзей,Але парайце мне, шукаць іх дзе?
Мефістофель
Кіруючыся ў навуковы свет,Які ж сабе абралі факультэт?
Вучань
Мне імпануе тып універсалаІ прыдалася б ваша дапамога:Хачу, каб думка меж не знала,—Навукі знаць хачу, прыроду, бога.
Мефістофель
Тады знайшлі вы ўсё на вашы густы.Аднак прашу — без гуляў, без распусты.
Вучань
Вучобе я аддам і дух і плоць,Сябе трымаць гатовы ў чорным целе.Вы ж, думаю, не будзеце супроцьВакацый летніх, свята і нядзелі?
Мефістофель
Цаніце час найболей з усяго!Карысць бярыце поўніцай з яго.Таму ваш першы крок у людзіCollegium logicum{30} хай будзе.Там духу вашаму дадуць работы:Душу ў гішпанскія абуюць боты{31},Каб вы пасля абачліва магліСтупаць па сцежках думкі і зямлі,Навучаць вас, што і такі працэс,Як есці, піць, усякі траціць сэнс,Калі камандай «раз-два-тры» здавёнНе вымуштроўваецца ён,Не кажучы пра думак цёмны лес,Бо фабрыкуюць іх усё адно,Як ткач на кроснах палатно,Калі сюды-туды чаўнок пускаеІ ніткі бердам падціскае.Так і філосаф вам дакажа,Як знітавана думка наша:Як першая спрычыніла другую,Другая — трэцюю, а туюЯк у чацвёртай адшукаць,Каб вывады лагічна ткаць,І што без першай і другойНе мае сэнсу ўвесь навой.Так вучні ўсе на кроснах ткалі,Але не ўсе ткачамі сталі,Бо іншы рэч жывую спазнае —І выганяе дух жывы з яе,Усе канцы ў руках сваіх трымае,А як у вузел іх звязаць — не знае.У хіміі encheiresis naturae{32} то завецца —Так хімія сама з сябе смяецца.
Вучань
Не ўсё мне ў думках вашых ясна.
Мефістофель
О, не бянтэжцеся заўчасна:Навучаць вас рэдукаваць,Па нормах класіфікаваць.{33}