Я да сустрэчы гэтай не гатоў.

Мефістофель

Чакаў так доўга ён. Хлапца Шкада пакінуць без слаўца. Ану, давай сваю мне шапку і хламіду, Адзенуся — і за цябе я выйду.

(Пераапранаецца.)

Цяпер майму даверся спрыту! Спектакль наладзіць — мне не праца! Займу яго, а ты ідзі збірацца.

Фаўст выходзіць.

(Мефістофель у адзенні Фаўста.)

Глумі навукі, веды — толькі ў іх Праклятыя вытокі сіл людскіх. Дух адмаўлення, тлену і хлусні, З дарогі розуму ахвяру адкасні Прынадамі зласлівасці і здрады. Сюды да Фаўста лёсам я пасланы; Малым уцехам ён не рады, Удалячынь імкне, як апантаны. Што ж, пагружу цябе ў жыцця глыбіні, У свет мізэрны, пошлы, ніклы, Каб, ненажэрны, пазбіваў ты іклы, Каб плыў, ныраў і захлынаўся ў плыні, Каб ты, дзівак несамавіты, Уяўнай ежаю быў сыты; Каб, як апошняй літасці, благаў Збавіцельніцу-смерць і не канаў. Ты, Фаўсце, чалавек зусім прапашчы — Ці тут канец табе, ці ў чорта ў пашчы.

Уваходзіць вучань.

Вучань

Прабачце, што прыходжу рана З павагай шчыраю да пана, Турбуючы для кансультацый Асобу, вартую авацый.

Мефістофель

Я вашай ветлівасці рад, Такіх, як вы, у нас няшмат. Ці выпадала вам вучыцца?

Вучань

О, я хачу да вас прасіцца. З сабою я прынёс здалёк Натхненне, розум, кашалёк; Бацькі мне дома не давалі волі — Хачу вучыцца ў вашай школе.

Мефістофель

Тады візіт як нельга больш дарэчы.

Вучань

Сказаўшы праўду, хочацца мне збегчы З муроў глухіх і з гэтае каморкі, З двара, што без травы, без дрэў, Дзе праклінаў бы лёс я горкі Альбо праз дзень-другі здурэў. Пустыя сцены, цвіль і змрок Мне думкі душаць, гасяць зрок.

Мефістофель

Нішто, прывыклі б пакрысе. Ці ж бо не гэтак цяжка і дзіцяці Прывыкнуць з першых дзён да маці? Пасля, глядзіш, са смакам, прагна ссе.— Так ад грудзей навукі, прыйдзе час,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату