Ці золата мяшок вялізны,Якое з рук плыве, бы ртуць,Гульню, ў якой не выйграюць,І дзеўку, што цалуе ўсмак,Вачыма даючы суседу знак,Мішурнай славы па шынках,Імгненнай, нібы метэор,Ці плод, які згніе ў руках,Ці дрэва, што мяняе ўборНа дзень па дзесяць раз.
Мефістофель
Не страшны мне такі заказ,Дзе толькі мой патрэбен спрыт,Але, мой прыяцель, надыдзе час —І разгарыцца апетыт.
Фаўст
Калі мяне знясіліць гэта ноша,Хай будзе смерць — апошняя раскоша.Калі ты зможаш, — дагаджайІ падмані спакусай прагную вантробу:Тады ў хвіліну шчасця поўнага няхайАпошні раз дыхну, спатоліўшы жадобу.Іду ў заклад.
Мефістофель
Давай!
Фаўст
Прашу!Калі імгненню я скажу:«Цудоўнае, спыніся! — панясуЗ сабой у вечнасць я тваю красу!»Хай гэта будзе мой апошні кліч!Тады я твой! Закуй у кайданы!І пад хаўтурныя званыПі сатанінскі магарыч,Са службы звольнены ў мяне.Апошні раз гадзіннік мой праб’еІ спыніць пошукі мае.
Мефістофель
Падумай лепш, бо чорт не абмінеУмовы нагадаць твае.
Фаўст
Рабі сваё, а мне ўжо не да жарту,Бо вераломствам я не ўмею жыць.Калі на рост не выстарчыць мне гарту,—Тады і чорту я гатоў служыць.
Мефістофель
Ад сёння я, мой любы эскулап,На ўсіх тваіх гулянках верны раб.Але для пэўнасці слугіСкрамзоль пісульку, дарагі.
Фаўст
Педант! Яму кляніся на паперы,А слову гонару — ніякай веры!Між тым цыдулкі мне — не ўказ,Калі я сам ахвотна лезу ў нерат.Жыццё цячэ сабе наперад,Дык, можа, сплыў даўно распісак час?І, можа, слова — дурасці прыкмета?Фармальнасцю здаецца мне ўсё гэта.Шчаслівы той, хто мае ў вернасці апору,Каму не боязна з ахвяр пачаць:Людзей палохае не вынік дагавору,—Палохаюць пергамент і пячаць.З пяра зляцеўшы, слова памірае,Яно — як плоць бяздушная, нямая,