А сілу толькі воск ці скура мае.Кажы, злы дух, што ты хацеў бы мець? —Паперу, мармур, скуру, медзь?Я грыфелем і долатам пісаць умеюІ права выбару табе даю.
Мефістофель
Як можаш ты такую ахінеюУ балбатню ўплятаць сваю?Любы шматок паперы адарвіІ падпішыся кропелькай крыві.
За пакт не бойся, ім я даражу,Майго жыцця ён вынік, слушны крок,І я не каюся, што прадаю душу.Дарма паказваў нораў я амбітны,Бо ўсё адно з жыцця нічога я не ўзяў.Абразіў Дух мяне, не выслухаў малітвыІ не адкрыў сакрэт прыродных з’яў.Разладжаны строй думак і разбіты,І я навукамі па горла сыты.Цяпер абраў я іншы шлях жыццёвы:Я свой запал суцішваць буду,Да чараў сквапны і гатовыТаемнаму аддацца цуду.Дык рынуся ж у вір падзей, прыгод,У вір жыцця, ва ўспененыя часу воды,Няхай і боль, і радасці турбот,Няхай удачы і нягодыПлывуць бурліваю ракою!Шукальніку — няма спакою!
Мефістофель
Не буду абмяжоўваць вашых мэт,Ласуйцеся чым хочаце ў ахвоту,Лавіце момант асалоды з лёту,Бярыце ўсё, што пасылае свет,—Не трэба толькі быць разявай.
Фаўст
Не мне здавольвацца імгненнай славай,Я не жадаю танных асалод.Нянавісці хачу, пакутлівых згрызот.Я не замкну сваіх грудзей для болю,Што гадавалі прагу да пазнання,І перажыць сабе дазволюЎсе нечаканасці наканавання,І чалавецтва змеру ўласным духам,Аддаўшыся і радасцям яго і скрухам,Зліюся з ім, спазнаю сутнасць ладуІ разам з ім пайду да заняпаду.
Мефістофель
Я гэты харч ем, чалавеча мілы,Тысячагоддзямі — дай веры мне:Ніхто яшчэ з калыскі да магілыТой хлеб ацеслівы не пракаўтне.Суцэльнасць тая, што цябе чаруе,—Уласнасць бога аднаго.У вечным бляску ён адзін кіруе,Нам — вечны змрок дастаўся ад яго,А вам — без вечнасці дзень з ноччу.