У сэрцы сваім! Ідзі Новым шляхам па ім! Уваскрэсні У лепшым жыцці, Мы новаю песняй Паможам ісці.

Мефістофель

Малая малеча, А клёку паўнеча! — Чуеш, завуць да прыгоды, Радасці і асалоды. З гэтай нары, Дзе чэзнуць сокі, Выйдзі, стары, У свет шырокі. Даволі няньчыцца з сваёй журбою, Што каршуном твае вантробы рве; Адкрыта ўсё перад табою, Цябе Наступнае заве, Табе цяпер з быдлячым збродам, Што называецца народам, Дзяліць няма чаго зусім! Я не герой, не стану ім, Але ж, калі на тое будзе згода І выйдзеш ты з каморы шэрай, Служыць пачну я праўдай, верай, Парадай добрай пасабляць, Варожы націск паслабляць, Плаціць табе за згоду поўнай мерай.

Фаўст

А чым жа я сплачу табе?

Мефістофель

Дарэмны клопат, пачакаю.

Фаўст

Карыслівасць чарцей я добра знаю — Не зробіць ласкі мне ваш брат. Якая ўмова? Балазе, Даверыцца гатовы я слузе, Які нікому не наробіць страт.

Мефістофель

Хачу быць тут табе слугою, Тваіх загадаў слухацца заўжды, Калі ж мы там спаткаемся з табою — Дык там паслужыш мне ўжо ты.

Фаўст

Што будзе там, мне клопаты малыя. Калі жыццё зруйнуецца, тады я Перасялюся ў новы свет. Тым часам мне зямля падорыць радасць, А сонца абагрэе старасць; Калі ж Яна на мой натрапіць след, Ёй і ўручу сябе і запавет. Навошта ведаць, кім я стану, Ці ёсць каханне там, ці залячу там рану, Нашто мне знаць, цікаўны госць, Ці ёсць там верх і ніз ці ёсць.

Мефістофель

Калі ты з рызыкай такой, Дык дай распіску — і за мной! Я пакажу табе такія рэчы, Якіх не ўявіць розум чалавечы.

Фаўст

Чым можаш, чорт, мне быць карысны? Хіба ж такім, як ты, памысны Узлёт і веліч нашых спраў? Ты можаш даць пітва і страў
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату