Патрэбны зубы пацука.Адзін прыбег ужо і, бачу,Гатоў рашыць маю задачу.Я — цар мышэй і пацукоў,Мух, вошай, жаб і павукоў,{27}Загадваю — падлезь ці падпаўзіІ пентаграму абгрызі.Грызі хутчэй, грызі смялейТам, дзе накапаны алей.Ражок, што выйсце замыкае,З таго вунь краю выпірае.Яшчэ грызні! Даволі, каб мне збегчы.Дабранач, Фаўсце! Да сустрэчы!
Фаўст(прачнуўшыся)
Няўжо ўсё гэта зман і смех?Аж неяк сам сабе не веру,Што я сасніў усю хімеру.Зноў я адзін, і пудзель збег.
Цяпер зайду.Не бойся, я не падвяду.Твой скептыцызм, тваю хандруУмомант з твару я сатру.Глядзі: ядвабны плашч, штыблеты,Чырвоны ў золаце каптан,Плюмаж і белыя манжэты,І шпага ёсць — чым я не пан,Чым не шыкоўны кавалер?Цікуй і пераймай. Павер —Чым мардавацца ў кабінеце,Шукай уцех на гэтым свеце.Вальней жыві і смела шпарБез летуценняў розных там і мар.
Фаўст
О не, зямную злыбяду забыцьНіякае не дасць убранне.Я ўжо стары занадта, каб франціць,І юны, каб не мець жадання!Што мне шукаць у гэтым свеце!«Не патрабуйце многа! Верце!»Вось наша песня, наш закон.Аж вушы рве ад нудных нот.Гучыць заўсёды гэты звон,І дзень, і ноч, і круглы год.Адчай даўно грызе мяне,І горка плачу я — не праз грахі,Але таму, што й гэты дзень міне,Глухі да просьб маіх, глухі,