Што нават хараства шчадроты Тупая крытыка звядзе, Натхнення творчага палёты Ў жыццёвай зглумядца брыдзе. А прыйдзе ноч — туга адна: Уцехі не прыносяць мары; Калі ж засну, аж да відна Душу вымаюць мне кашмары. І нават бог душы мае Мой свет унутраны бунтуе, Ад паняверкі не ратуе І волі сэрцу не дае. Абрыдла ўсё: жыццё і праца — Пара ўжо ў вырай мне збірацца.

Мефістофель

Я ў справах смерці вам не радца.

Фаўст

Шчаслівы той, каму ў зіхценні славы Акрые скроні лаўр крывавы, Хто з перамогаю закончыць бой Альбо ў любові скон прымае свой! Чаму ж, чаму, як дух з’явіўся, Я не памёр і не спыніў пакуты.

Мефістофель

Але, здаецца ж, нехта не рашыўся Прыняць смяротнае атруты.

Фаўст

А ты шпіён, чужыя любіш тайны.

Мефістофель

Хоць не ўсёведны я, але цікаўны.

Фаўст

Калі жуду ліхой хвіліны Царкоўны звон з душы адвёў, Мае пачуцці і ўспаміны Міраж падсунулі мне зноў. Кляну я ўсё, што спакушае, Душой кіруючы пахілай, Што светлы розум заглушае Прывабнаю, падманнай сілай; Кляну сляпую нашу пыху, Якой сябе дарэмна губім, Амбіцыю, якую любім, З якой жывём без зроку й слыху. Праклён таму, што цешыць снамі, Што песціць мару аб узлёце, Праклён таму, што разам з намі,— Сям’і, маёмасці, рабоце! Пракляты будзь і ты, Мамон{29}, Што сэрцы нам забрудзіў сажай, За тое, што распусце нашай Падушкі падкладаў спакон! Праклён гаючым сокам гронаў, Праклён любоўнаму ўтрапенню, Надзеі, веры — сто праклёнаў І больш за ўсё — майму цярпенню!

Хор духаў (нябачна)

О гора! О гора! Ты знішчыў яго, Разбурыў яго — Прыгожы, прыемны, Свой свет патаемны. Паўбог, ты яго Праклёнам паверг. Мы хочам Узнесці руіны наверх! Мы плачам. Наймагутнейшы З мужных сыноў, Найцудоўнейшы, — Зладзь яго зноў! Новы свет узвядзі
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату