Дасціпамі сваімі скрашу.

Фаўст

Калі на штукі здатны, чорт, смяшы, Абы — каб радасць на душы!

Мефістофель

За час кароценькай прыгоды Мець будзеш болей асалоды, Чым за гады, што тут пражыў; Павер, пяшчотных духаў песні, І хараство, і водар весні — То не чароўная гульня. Душа тут радасці нап’ецца, Лагодай сэрца абальецца, Агорне цела цеплыня. Залішнія падрыхтаванні — Гатова ўсё. Спявайце, здані!

Духі

Знікні, сыдзі ты, Морак скляпення! Неба блакіты, Клічце ў эфір! Прэч пранясуцца Хмары, завеі, Зоры ўсміхнуцца. Хай нас сагрэе Сонца і мір! Духаў чароды, Снуйце заўсёды, Песні спявайце, Лётайце, грайце, Чмур навявайце! Воблакаў шаты Долу спускайце. Мірныя хаты Ўтулку людскога, Нават альтанкі З песняй каханкі Скрыйце ад бога! Вінныя гронкі Кіньце ў сасуды! Хай сок салодкі Пырскае ўсюды — Поўняцца плыні Сокамі тымі; Льецца струменне Цераз каменне, Мыючы тыя Кручы святыя. Рэкі кідаюць Стромкія горы, Рэкі ўпадаюць Дзесьці ў азёры. Там ля падножжа Краскі прыгожа Завадзі ўкрылі. Птушкі ў іх крылы Гояць ад зморы, Потым у горы, К сонцу, пад зоры, К выспам у моры Хутка ляцяць. Бурныя хвалі Там зіхацяць, Быццам каралі. Там нашы чары — Ў песнях гуллівых, Там нашы пары — Ў танцах чуллівых, Там нашы мары, Нашы натхненні, Там нашы крозы І летуценні. Мчым у нябёсы, Там вып’ем з рога Кахання святога.

Мефістофель

Заснуў! Удзячны вам, сыны эфіру, Настроілі сваю цудоўна ліру! — Вам у хвалу скажу пасля я тост. Не па табе, мой Фаўсце, чортаў хвост! Навейце мар салодкіх, хай у сне Стары глыбей у вір нырне. А мне, каб выйсці з-пад замка,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату