Чароўны на парозе знак.

Фаўст

А, пентаграма сыну тла{26} Балюча кіпці апякла? Тады скажы мне, калі ласка, Як сатану ўшчаміла пастка?

Мефістофель

Прыгледзься сам, накрэслен тут Няроўна ў пентаграме кут. Прадзерціся — не трэба спрыту многа.

Фаўст

То ж бач! — нянаджаная ўдача! Злавіў я раптам духа злога — І ў пастцы хітры д’ябал скача!

Мефістофель

Не ўбачыў пудзель анічога; Лічы, так склаліся ўжо рэчы, Што д’яблу з дома нельга збегчы.

Фаўст

Чаму ж тады не скарыстаць акон?

Мефістофель

У зданяў і чарцей такі закон: Як увайшоў, так выйсці абавязан. У першым вольны, у другім я скуты.

Фаўст

Ты бач!             І ў пекле ёсць свае статуты! Дык мо, дарэчы, змацаваць указам Мне з вамі пакт, шаноўны пане?

Мефістофель

Трымацца пакта д’ябал абавязан, Умоў ніколі парушаць не стане; І з вамі я параіцца гатоў, Сустрэйшыся асобна дзеля справы. Цяпер жа я хачу, мой пан ласкавы, Сказаць: «Дабранач, будзь здароў!»

Фаўст

Пастой, спяшацца, чорт, няма куды — Хачу спытаць што-колечы сам-насам.

Мефістофель

Пусці, вярнуся зноў я лепшым часам, Распытвай — колькі хоч тады!

Фаўст

Цябе не клікаў я, ты сам наўпрост, Самохаць трапіў здуру ў сець. Злавіўшы сатану, трымай за хвост — Другога выпадку не будзеш мець.

Мефістофель

Ну што ж, калі запал яшчэ не згас, Кампанію прымаю вашу, З умовай, што прыемна час
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату