Святы арыгінал І, ўклаўшы ў працу ўвесь запал, Яго ўключу ў здабытак мовы роднай.

(Разгортвае фаліянт і пачынае перакладаць.)

Напісана: «Было спачатку Слова{21} Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова? Лічу, для Слова гонару зашмат,— Перакладу я лепш на іншы лад, Натхнёны згадкаю магічнай. «Была спачатку Думка!» — Так лагічней. Але без спеху толькі, з першых фраз Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз,— Бо хіба ж Думка што-небудзь тварыла? Скажу ясней: «Была спачатку Сіла Пішу, а сэрца кроіць пачуццё, Што не, не Сілай творыцца быццё. Чакай, — мо Воля, Розум, Дзеянне, Парыў? Так, «Дзеяннем сусвет пачаты быў!» Пудзель, калі застаешся са мною, Не скавычы, дай спакою; Не пераношу сабачай скуглы — Вельмі настырны ты, хоць і малы. Ты дакучаеш мне ў часе работы. Я, хоць і без асаблівай ахвоты,— Мушу сказаць — не хавайся за печ, Дзверы адчынены — прэч! Што раптам бачу тут? Нібыта здань залезла ў кут. ЦІ праўда гэта? Сон? Расце мой пудзель, страшны ён! Ён пухне ўгору, у бакі. Ён велізарны стаў такі, Што бегемота перарос! Паслаў мне ваўкалака лёс! У зрэнках — вогненная злосць. О! Я пазнаў цябе, мой госць! Пабачым, спадабаецца ці не Ключ Саламона{22} напаўсатане!

Духі (на калідоры)

З нашай хеўры чорт У пастку ўлез, як хорт! Мы ж каля дзвярэй стаім: Нельга нам ісці за ім. Пільна сочым мы! Тут снуём і там, Каб хітругу нам Выбавіць з турмы, Каб дапамагчы Сябруку ўцячы; Ён таксама нас Вызваляў не раз!

Фаўст

Скручу я злыдня ў рог Замовай Чатырох{23}! Саламандра — палай! Ундзіна — віруй! Сільфіда — лунай! Гном — працуй! Той, хто ліхія Чатыры стыхіі Не заклінае, Той і не знае Ні ў духаў пакоры, Ні ў свеце апоры. Агнём згары, Саламандра! Круціся ў віры, Ундзіна! Зоркай ляці, Сільфіда! У дом свяці, Incubus! Incubus! Выходзьце, — змацуем саюз! Ніводная не выйшла З праклятага выжла. Ляжыць ён, ашчэрыўшы іклы,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату