Я — дух, што адмаўляе вечна!І маю рацыю, бо ўсё жывое ў свецеПератвараецца ж у смецце,То лепш няхай яго б і не было.А што для вас — грахі ліхія,Знішчэнне, страта, проста зло —Ёсць родная мая стыхія.
Фаўст
Назваўся часткай, а стаіш тут цэлы.
Мефістофель
Сказаў вам праўду я; ваш свет здурнелы,Ваш недарэчны чалавечы родВы лічыце за цэласць і аплот.Я частка часткі, што калісь Усім была,Я частка цемрадзі — прычыннасці святла,Святла пыхлівага, што з самага пачаткуПерамагчы імкнецца цемру-матку,Ды ўсё ж не знае, колькі б ні хацела,Адмежавацца як ад цела;Яму заўсёды цела стрэміць шлях,Паверхня цел і іх адбітак —Яго аснова і здабытак,А цела смерць — ягоны крах.
Фаўст
Цяпер мне прынцып твой даволі ясны:Скрывавіўшы дарма на цэлым дзясны,Пачаў кусаць кавалкамі яго.
Мефістофель
І праўда, ў цэлым не здабыў свайго.Дурное Нешта — свет і людзі ў ім,—Спрадвек ваюючы з Нічым,Зважаць не хоча на ліхоты, жахі,Пад корань рэжа ўсе мае замахі.Пажары, буры, перуны грымяць,А мора і зямля стаялі і стаяць!Праклятаму людскому збродуУсе мае наскокі не на шкоду.Здаецца, столькі я ў магілу звёў,Ды новыя народжваюцца зноў.Жыццё цячэ! (А я дрыжу ад шалу!)І парасткі жыцця растуць памалуЗ зямлі, з паветра і з вады,Ім на карысць і холад, і цяпло.Калі б агню ў мяне і пекла не было,Прапаў бы я зусім тады.
Фаўст
На свет гармоніі, якіКіруе ўсім жывым здаўна,Дарэмна, чэрствы сатана,Узносіш грозна кулакі!Шукаў бы іншае задачы,Хаосу выпладак лядачы!
Мефістофель
Падумаю над вашым сказам,Але пра тое іншым разам!Цяпер дазвольце кінуць вас.
Фаўст
Нашто пытацца, ў добры час!Знаёмства я не пазбягаю.Наведвай, маючы патрэбу,Акон, дзвярэй не замыкаю —А не — і комінам не грэбуй!
Мефістофель
Прызнацца мушу — не пускаеМяне з пакоя вашага ніяк