Каб мела добры вынік ваша праца,За метафізіку патрэбна ўзяцца,Навукай гэтай мудрай, дарагі,Вы найвастрэй адточыце мазгі.Бязглуздзіцу ці сэнс яна адразуАдзець умее ў слова альбо фразу.Але хацеў бы я, каб вы спачаткуПрыладзіліся да майго парадку:Пяць лекцый кожны дзень у нас,І па званку з’яўляцца трэба ў клас,І ўвесь зададзены дамоў урокПавінны знаць вы назубок,Настаўніку глядзіце ў рот, не ўбок,І ўсё, што ў кнізе, слова ў слова,Уголас паўтарайце адмысловаІ перапісвайце з яе лісты,Нібы дыктуе бог ці дух святы.
Вучань
Лічу ўсё гэта зразумелымІ бачу ўжо карысць умоў:Усё, што чорным запішу на белым,Спакойна панясу дамоў.
Мефістофель
Дык выбірайце ж факультэт!
Вучань
Юрыспрудэнцыя мяне не вабіць.
Мефістофель
Я дастаткова ведаю прадмет,Каб у віну вам гэтага не ставіць.Законы прававой мараліМы ад эпох мінулых атрымаліУ спадчыну, нібы хваробу,Што з роду ў род усім грызе вантробу.І мы чужыя сплачваем падаткі,Грахоў бацькоўскіх кволыя нашчадкі.Дурнота мудрай стала, зло — з дабра,А што прыродным правам жыць пара,Забылі мы пра гэта, ані згадкі.
Вучань
Умацавалі вы мяне ў агідзе.Шчаслівы той, хто ў школу вашу прыйдзе!За тэалогію, магчыма, лепш узяцца?
Мефістофель
Баюся, тут я вам не лепшы радца.Прадмет складаны і славуты,Дзе заблудзіць за ўсё прасцей —Адрозніць лекі ад атрутыНіхто не ўмее між людзей.Вы слухайце настаўніка свайгоІ прысягайце словамі яго,Бо толькі слову адамкнецца брамаТаго загадкавага храма,Дзе ёсць і пэўнасць і аплот.
Вучань
Аднак ва ўсякага жывога словаПавінна быць рэальная аснова!
Мефістофель
Магчыма! Толькі — што шукаць турбот!Бо, зрэшты, там, дзе сэнсу мала,Мы круцім словам дасканала;Са слоў складаюцца ідэі, тэмы,