Наш паклон! (Аглядаючы Мефістофеля, ціха.)
Здаецца мне, кульгавы ён.{40} Мефістофель
Падсесці нам кампанія дазволіць? Віна тут добрага не вып’еш век, Але нам смагу гумар ваш натоліць. Альтмаер
Вы спешчаны, мяркую, чалавек. Фрош
Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі, Вы з панам Гансам там не выпівалі?{41} Мефістофель
Ах, не было калі. А вось мінулы раз Адведалі, пілі. Ён так нам вас, Братоў сваіх, расхвальваў. І, дарэчы, Прывет вам шле і марыць аб сустрэчы. (Кланяецца Фрошу.)
Альтмаер (ціха)
Што з’еў? Здагадлівы, аднак! Фрош
Яшчэ наскачацца ў мяне лайдак. Мефістофель
Здалёк пачуў я песнапенні — Выдатны хор, выдатны гук. Вядома, у пустым скляпенні Магутна аддаецца грук! Фрош
А вы, няйначай, віртуоз? Мефістофель
Я б не сказаў, што ўжо дарос! Альтмаер
Дык заспявайце нам! Мефістофель
З ахвотай, з усім сэрцам. Зібель
Але каб новую, каб з перцам! Мефістофель
Мы тут з Гішпаніі. Яна — Чароўны край гітары і віна. (Спявае.)