Бач ты! Блыха! У кожнага свая!Блыху ахвотна прытуліў бы я!
Мефістофель(спявае)
Жыў раз кароль на свеце,Была блыха ў яго.Любіў яе і песціўБольш, як сынка свайго.Краўцоў сазваў. СпяшыліЗ усіх канцоў краўцы —Памералі, пашыліКаптанік і штанцы.
Брандэр
Краўцам хай скажуць, напрамілы бог,Каб абмяралі з галавы да ног,Бо то ж за штонікі за тыяПасля адказваць будзе шыя.
Мефістофель
Убраў яе ў каралі —Зіхціць, як той брыльянт.Манарх любімай краліПавесіў крыж на бант.Блыха міністрам стала —На ўсё глядзіць згары,Сваіх сясцёр ці малаПрыстроіла ў двары.Няма ў палацы спасуАд фаварытак-блох;Але паводле ўказуНіхто іх біць не мог.Скрабуцца не ў самохаць —Ад свербу пухнуць аж!А мы іх пад пазногаць —Прыціснем і — шабаш!
Хор (натхнёна)
А мы іх пад пазногаць —Прыціснем і — шабаш!
Фрош
Ай брава! Брава! Гэтак спець!
Зібель
Блысе — блышыная і смерць!
Брандэр
Пара іх вынішчыць даўно!
Альтмаер
Няхай жывуць свабода і віно!
Мефістофель
Ушанаваць свабоду мы віном павінны,Але, на жаль, нясмачныя ў вас віны.