Які разборлівы! Яму не ўсё адно!

Мефістофель

Каб гаспадар не крыўдаваў, баюся,— А то б шаноўных грамадзян тым часам Пачаставалі б мы сваім запасам.

Зібель

Давай! Гаспадаром я сам займуся.

Фрош

Налі, цікава, як на смак. Я, брат, цаніць — ого! мастак! І вырак мой тады грунтоўны, Калі жывот, бы кухаль, поўны.

Альтмаер (ціха)

Няйначай з Рэйна гэтыя дзядзькі.

Мефістофель

Падайце свердзел мне.

Брандэр

           Пра свердзел нам вярзе,— А бочкі дзе твае, а бурдзюкі?

Альтмаер

Усё карчмар, што трэба, прынясе.

Мефістофель (бярэ свердзел; да Фроша)

Чым вас пачаставаць, якой вам маркі?

Фрош

На выбар? Я не разумею вас.

Мефістофель

Прыму ўсялякі ваш заказ.

Альтмаер (Фрошу)

Ага! Ужо аблізвацца пачаў без чаркі.

Фрош

Налі рэйнвейну мне! Бо як на Фроша — Яму айчыннае — раскоша!

Мефістофель (свідруе дзірку ў стале перад Фрошам)

Дастаньце воску і заткніце дзірку!

Альтмаер

Тут нейкі фокус. Як у цырку!

Мефістофель (Брандэру)

А вам?
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату