Дзе гэта я? Цудоўны край!

Фрош

Лаза! Што бачу!

Зібель

                        Ягад — хоць збірай!

Брандэр

Які цудоўны вінаград! Аж вабіць вока райскі сад!

(Хапае Зібеля за нос.)

Усе хапаюць адзін аднаго за насы і падымаюць нажы.

Мефістофель

Кладу канец замовам, чарам! — Хай вам урок не пройдзе дарам!

Мефістофель з Фаўстам знікаюць, сабутэльнікі адпускаюць адзін аднаго.

Зібель

Што?

Альтмаер

        Як?

Фрош

Дык гэта быў твой нос?

Брандэр (Зібелю)

А я тваю насіну трос?

Альтмаер

Вось гэта ўдар; душа ў штаны залезла! Трымайце, падаю — падайце крэсла!

Фрош

Што з вамі, хлопцы, што за страхі!

Зібель

А дзе той шэльма? Я яго пратуру! Злуплю з жывога гіцля скуру!

Альтмаер

У дзверы бачыў я — пад пахі лахі, На бочку сеў — і прэч з бярлогі! Але ж — не слухаюцца ногі. А, зрэшты, дайце мне яшчэ віна!

Зібель

Тут ашуканства чыстае, мана.

Фрош

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату