За жонку золатка прывесці ў хату.

Фаўст усё глядзіць у люстра.

Мефістофель (седзячы на крэсле і пакручваючы венікам)

Я маю скіпетр, я на троне,— Чым не кароль, хоць не ў кароне!

Звяры (якія да гэтага рабілі розныя дзіўныя рухі, з шумам і крыкам падносяць Мефістофелю карону)

Работай, а потым — Крывёю і потам Карону змацуем.

(Яны неасцярожна разламалі карону на дзве часткі і скачуць з імі.)

А мы пагуляем, І панаглядаем, І складна зрыфмуем!

Фаўст (перад люстэркам)

Ой не, мой пане, — мне замнога!

Мефістофель

Ужо й мяне грызе трывога.

Звяры

Калі ж пашанцуе — Ніхто не працуе, Не робіць нічога!

Фаўст (як вышэй)

Мне проста грудзі распірае,— Пакінем зброд смярдзючы гэты.

Мефістофель

Але хай кожны з нас прызнае, Што малпы — добрыя паэты.

З катла, які малпа пакінула без дагляду, пабегла варыва. Падымаецца вялікае полымя і шугае ў комін. З полымя з дзікім лямантам вылятае ведзьма.

Ведзьма

Ай-яй! Праклятае звяр’ё! Праклятае звяр’ё! Апарылі мяне! Праклятая звяр’ё!

(Убачыўшы Фаўста і Мефістофеля.)

Што гэта тут? Хто гэта тут Калоціць нам Святы куток? Вось зараз дам Вам трасцу ў бок!

(Чэрпае лыжкаю з катла і пырскае полымем на Фаўста, Мефістофеля і на звяроў.)

Звяры скуголяць.

Мефістофель (падымае венік, які трымаў у руцэ, б’е шклянкі і гаршкі)

Шарах! Шарах! — Па ўсіх гаршках, Каб загуло
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату