Тваё кубло! Пасля, карга, Твая чарга!

Ведзьма ў злосці з жахам адступае.

Ну што, старое пудзіла, пазнала Свайго вялікага гаспадара? Паб’ю, патрушчу, каб прапала Хлам’ё тваё і ўся нара! Забыла мой убор, крывая морда? На капялюш з пяром зірнула б хоць! Гляджу, задрала нос завельмі горда, Што без візіткі ўжо і не заходзь!

Ведзьма

Даруй, васпане, старасць улічы, Дала я маху, спудлавала ў злосці. Дзе ж капыты твае, дзе хвост у ягамосці? І дзе абодва крумкачы?

Мефістофель

Дарую, добра! Сапраўды, Сплыло ці мала ўжо вады, Як не прыходзіў да цябе на госці. Цяпер культура на зямлі, прагрэс — Не дзіва, што і чорт туды пралез. Забыты ён, паўночны наш фантом; Не мода ўжо з рагамі і хвастом. А капыты, — пардон, мадам, не вінават, Бо з імі я на людзях надта брыдкі, Таму красуюся, як свецкі фат, Фальшывыя прывязваючы лыткі.

Ведзьма (скача)

Дай абдыму і пацалую ў губы! Мой кавалер, ах, сатана мой любы!

Мефістофель

Не кліч мяне, старая, сатаною!

Ведзьма

Чаму? Не ў свеце ж ты, — са мною?

Мефістофель

Спаганена імя няславай і лухтою. Нутро людское брудам зарасло: Бягуць ад ліха, а квітнее зло. Лепш называй мяне ты — пан барон. Дарамі я надзелены звыш меры — І кроў блакітная, і маладзён, Вось герб мой…                       Глянь і дай мне веры.

(Робіць непрыстойныя рухі.)

Ведзьма (рагоча на ўсё горла)

Га-га! Усё ў вас на стары манер. Раней быў шэльма, шэльма і цяпер.

Мефістофель (Фаўсту)

Вучыся, сябар мой, разяві рот! — Такія штучкі любіць ведзьмін род.

Ведзьма

Чым паслужыць? Хацелі б мо чаго?

Мефістофель

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату