Тым часам малпяняты, гуляючы з вялізным шарам, выкацілі яго наперад.
Самец
Такі ўжо свет! Пусты эфект, Звініць, як шкло, Бо ў ім дупло. Ва ўсёй нутрыне Блішчыць, мігціць, Звініць, трымціць. Мой мілы сыне, Гуляй адзін! Кранеш і — дзын! — Асколкі шара Апараць парай. Мефістофель
Навошта гэта сіта? Самец (здымае сіта)
Каб знаць бандыта. Будзь злодзей — ты, Пазналі б мы за тры вярсты. (Бяжыць да самкі і дае ёй глянуць у сіта.)
Зірні ж у сіта, Пазнай бандыта, Скажы, хто гэта. Мефістофель (набліжаецца да агню)
Нашто ж чыгун? Самец і самка
Прайдоха, лгун, Пазнай чыгун, Кацёл пазнай! Мефістофель
Нахабнікаў ганю! Самец
Сядай к агню І паддзімай! (Прымушае Мефістофеля сесці.)
Фаўст (які тым часам глядзеў у люстэрка, то набліжаючыся да яго, то аддаляючыся)
Што бачу я! Ў чароўным шкле Лунае цьмяна вобраз мілы!{44} Каханне, дай хутчэй мне крылы Дагнаць чароўную ў імгле! Хачу пакінуць гэты кут, Убачыць дзіва не ў тумане! Няхай жа яўным дзіва стане — Жанчынай шчасця і пакут! Няўжо красу ўскарміла наша глеба? Няўжо мне ў гэтым целе цуд Зямны й нябесны бачыць трэба? Няўжо зямля старая здатна на такое? Мефістофель
Калі сам бог па шэсць пацее дзён, І, кончыўшы работу, брава! кажа ён, Дык пэўна ж, выйдзе нешта неблагое. Красой любуйся аж да слёз,— Дастаць яе не цяжка чорту-хвату. Шчаслівы той, на чый прыпала лёс