Я лепш збудую тысячу мастоў{43}: У нашай справе мала ўмення, Патрэбна тут і бабскае цярпенне. А чорту гэта дробязь, не работа, Таму гадамі корпацца ля печы Не дазваляе мне мая істота — Мне дай размах, дай разгарнуць мне плечы. Я знаю тонкасці вядзьмарскай кухні — Не пералічыш іх, язык апухне; Ды сам не ўпраўлюся, вядома.

(Убачыў звяроў.)

Якія малпачкі — уга! Вось вам служанка, вось — слуга!

(Да звяроў.)

Дзе ж гаспадынька, што ж не дома?

Звяры

Пад’ела, Пасядзела І ў комін паляцела.

Мефістофель

І доўга там яна лунае?

Звяры

Мы лапкі грэем тут. Хто знае?

Мефістофель (Фаўсту)

А праўда? Сімпатычныя звяры?

Фаўст

Глядзець агідна на брыдоту.

Мефістофель

А я б, здаецца, у ахвоту Час бавіў да зары.

(Да звяроў.)

Ну, лялькі чортавы, чаго Нагатавала сёння кодла ваша?

Звяры

Жабрачая пацеха — каша!

Мефістофель

Збярэцца публіка — ого!

Самец (падпаўзае і лашчыцца да Мефістофеля)

Са мной пагуляй, Мне грошыкаў дай — Дай выйграць. Гулец Без грошай — дурны, З грашмі ўсе — паны, З грашмі я — мудрэц.

Мефістофель

Ад шчасця б малпачка самлела, Каб у лато гуляць умела.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату