Мефістофель
Чакай, іх скоцтва перад вамі Ва ўсёй красе хай выявіцца тут. Зібель (п’е неасцярожна; віно праліваецца на падлогу і ўспыхвае)
Агонь! Гару ўжо ў пекле за грахі я! Мефістофель (загаворваючы полымя)
Скарыся, родная стыхія! (Да сабутэльнікаў.)
То вам чысцец быў дзеля пробы. Зібель
Чакайце ж! Выб’ю вам вантробы — Падайце, дзецюкі, мне кія! Фрош
Мне ты заплаціш за абразу. Альтмаер
Пара канчаць, пара прагнаць заразу. Зібель
Не, дзядзька! З лыткамі тваімі У крапіву не варта лезці! Мефістофель
Маўчы, мяшок! Зібель
Прэч, гад! Не з тымі Намерыўся інтрыгу сплесці! Брандэр
Гані яго! Альтмаер (выцягвае корак, у твар шугае полымя)
Гару! Гару! Зібель
Ён чарадзей! Хапайце злыдня, ворага людзей! Усе дастаюць нажы і кідаюцца да Мефістофеля.
Мефістофель (сур’ёзна і строга)
Розум, зблытай словы, Дай ім відзеж новы, Рух вярні ў аковы! Усе спыняюцца здзіўленыя і глядзяць адзін на аднога.
Альтмаер