Адным было Навук святло Бясконцай таямніцай. А хто дурны, Таму яны Гатовы ўраз адкрыцца. Фаўст
Вярзе пустое так заўзята, Аж галава трашчыць, гудзе, Як быццам бы язык вар’ята Пляце, што ў галаву ўзбрыдзе! Мефістофель
Ну, годзе, мудрая Сівіла{47}! Налі пітва, каб кроў жывіла — Яно не ў шкоду. Мой таварыш Прайшоў агонь, ваду і трубы І вып’е, не скрывіўшы губы, Усё, што ты яму заварыш. Ведзьма з рознымі цырымоніямі налівае ў кубак пітво; калі Фаўст падносіць яго да вуснаў, успыхвае полымя.
Да дна! Каб кубак стаў пусты! — Жадаю радасці набрацца. Калі ўжо з чортам ты на «ты», Няма чаго агню баяцца. Ведзьма размыкае кола. Фаўст выходзіць.
Мефістофель
Цяпер хадзем. Дарога нас чакае. Ведзьма
Хай эліксір вам шчысціць дні! Мефістофель (ведзьме)
Калі патрэба выпадзе якая, Ты мне на шабасе шапні! Ведзьма
А вось замова. Паўтарай яе — Яна напітку моцы дадае. Мефістофель (Фаўсту)
Хадзем хутчэй, каб цела Сагрэлася і прапацела, Тады падымецца жыццёвы тон, Адчуеш млосць і шал кахання, Табе параніць сэрца Купідон, Я ж здзейсню кожнае тваё жаданне. Фаўст
Дай люстра, гляну ёй у вочы, О, дзе яна, душы царыца? Мефістофель
На пекны твар, на твар жаночы Ты скора зможаш надзівіцца. (Ціха, убок.)
Чакай, праз сілу нашага пітва У бабе ўбачыш ты багіню хараства.