Я б не жыла і не любіла, Мяне б няшчасце загубіла.

Мефістофель

Ай кіньце, гояцца любыя раны.

Марта

Расказвайце ж, дзе мілы пахаваны.

Мефістофель

У Падуі паклаў ён голаў На крылы лёгкія анёлаў І з храма ўгодніка Антона{55} Узнёсся да святога трона.

Марта

І гэта ўсё? Усё дачыста?

Мефістофель

Навошта, кажа, енкі, плач, Закажаце малебнаў трыста — І больш ніякіх перадач!

Марта

Не можа быць! Такі даход! Жабрак які і той пад спод У торбу лепшае кладзе, Ці мала з кіем вёрст ідзе, І недапіць ён рады і пасціцца, А ў дом не прыйдзе без гасцінца!

Мефістофель

Мадам, я спачуваю шчыра. Ваш муж ашчадны быў мужчына, Пра жонку ўспамінаў сваю І наракаў ён на няўдачу.

Маргарыта

Ах, людзі бедныя, я плачу! Я рэквіем яму спяю, Маліцца буду кожны ранак.

Мефістофель

У вас, дзіця, не кроў, а пунш… Хай вам дастанецца прыгожы муж…

Маргарыта

Ах, што вы!

Мефістофель

                   …рыцар верны і каханак. Хто не сп’янее ў млосным дыме, Калі такую ясачку абдыме!

Маргарыта

Парушыць звычай нам — не можна.

Мефістофель

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату