Мефістофель

А ці паненку тут убачу?.. Ён хлопец бравы, а з манер Галантны рыцар, кавалер.

Маргарыта

Пачырванею. Ах, ну што вы!

Мефістофель

Трымайце нораў! І нахмурце бровы!

Марта

Сягоння мы, як сонца сядзе, Чакаць вас будзем тут у садзе.

Вуліца{59}

Фаўст. Мефістофель.

Фаўст

Ну што? Якія ў вас навіны?

Мефістофель

Во! як палае наш герой! Лічыце Грэтхен загадзя сваёй. Мы ў садзе ў Марты сёння быць павінны. А Марта — зводніца і скнара, Сказаць па праўдзе — чорту пара.

Фаўст

Выдатна!

Мефістофель

Патрабуе платы Марта.

Фаўст

Яна любой падзякі варта.

Мефістофель

Мы прысягнуць павінны, я і вы, Што муж няшчаснай — нежывы І пахаваны ў Падуі ў саборы.

Фаўст

У Падую? Дарога зноў, турботы, зборы?

Мефістофель

Sancta simplicitas{60}! Дзівак! Мы можам сведчыць проста так!

Фаўст

Я вам не хлус!

Мефістофель

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату