Так, гэта робяць асцярожна…

Марта

Расказвайце ж!

Мефістофель

                       Вясёлага тут мала: Не на радзіме і не ў родным доме — Сярод чужых людзей ды на гнілой саломе З малітвай смерць сустрэў. Жыў як папала, А паміраў у шчырай веры. «Як ненавіджу, — скардзіўся, — хімеры Свайго мінулага і подлую душонку, Што занядбаў ганебна дом і жонку; Не перажыць мне гэтага ўспаміну — Даруй, даруй, што я цябе пакіну».

Марта

Мой добры муж, я даравала!

Мефістофель

Казаў: «Бог сведка! Грэшніца яна!»

Марта

І гэта ў смертны час казаць! Мана!

Мефістофель

Напэўна ж, смерць апанавала, Дык сам не ведаў, што пляце, Казаў: «Падумаць пра дзяцей, Пра чорны хлеб падумаць трэба, А там яшчэ ім даць да хлеба,— Самому — што перападзе».

Марта

Змяняў любоў маю, душы ад’яда, І ўрэшце — пакарана здрада.

Мефістофель

О не — набожны быў абраннік ваш, Кахаў вас шчыра і аддана, Казаў: «Як з Мальты адплылі, Я памаліўся за сям’ю. Малітву бог пачуў маю, Бо мы ўзялі на абардаж Фрэгат турэцкага султана, Што скарбы вёз з чужой зямлі. І я за храбрасць атрымаў…»

Марта

Ага! Дык, можа, недзе закапаў?

Мефістофель

Развеяў вецер; ля прычала Яго ў Неапалі страчала Паненка здатная. Любоўнай ласкі Яму хапіла па завязкі. Шкада, вядома, што расплата Прыйшла, бадай што, ранавата.{56}

Марта

Ах, шэльма! Злодзей! Хітры хлус! Мяне тут гне галеча, гора, А ён не можа без спакус.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату