Мефістофель

Таму, як бачыце, загінуў скора. А я дык не тужыў бы дужа, Ў жалобе пахадзіў бы год, А там — прыгледзеў бы другога мужа.

Марта

Не ўлічыш загадзя выгод! Яно б няблага, толькі, дружа, Мужчын свабодных не відно. А мой па свеце швэндаўся чагосьці, Любіў чужое піць віно, Чужых жанок і гульні ў косці.

Мефістофель

А вы адно ў адно, што клін да кліна! Калі не заступаў дарогі вам Да ўцех, якімі ласаваўся сам, Вам не жыццё было — маліна. З такой умовай, маладзіца, І мы патрапілі б згадзіцца.

Марта

А пан, па-мойму, з добрым перцам.

Мефістофель (сам сабе)

Пара ўцякаць. А бабка — ліха фунт: Гатова чорта — у хамут!

(Маргарыце.)

А што ў паненкі? Як там з сэрцам?

Маргарыта

Пра што вы?

Мефістофель (сам сабе)

                  О, дзіця, дзіця!

(Уголас.)

Бывайце ж!

Маргарыта

З богам, пан!

Марта

                    Хаця — Я б мець пасведчанне хацела, Калі і як мой муж пакінуў свет І дзе ўпакоілася цела, Усё, каб як належыць, каб як след, Каб некралогі, выразкі з газет…{57}

Мефістофель

Ды што прасцей! Бо праўда — гэта ж тое, За што выказваюцца двое.{58} Дарэчы, прыяцель мой тут, Я разам з ім прыйду на суд У сведкі.

Марта

             Я ўжо вам аддзячу!
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату