Стук у дзверы.
Прапала! Божа! Гэта ж матка! Марта (глядзіць пад фіранку)
Там незнаёмы — адчыню! Уваходзіць Мефістофель.
Мефістофель
Прашу пакорна дараваць, Што вас пасмеў патурбаваць. (З павагай адступае перад Маргарытай.)
Паклон прыміце, пані Швертлейн, і пашану. Марта
Я гаспадыня тут! Што трэба пану? Мефістофель (ціха да яе)
Прабачце мне, што я не ў час: З візітам дама ў вас якраз. З дазволу пані я гатоў Зайсці пасля абеду зноў. Марта (уголас Маргарыце)
Пан далучыў цябе да знаці — А гэта гонар беднаму дзіцяці! Маргарыта
О, я не знатная асоба, Пан вельмі добры ці ў гуморы — На мне не ўласная аздоба. Мефістофель
Ах, я мяркую не па ўборы — Манеры вашы і пагляд… Дык мне застацца? Вельмі рад. Марта
А з чым прыйшлі вы ў хату нашу? Мефістофель
Благая вестка, і к таму ж Баюся я, што вас уражу: Сканаў ваш небарака муж. Марта
Памёр? Каханенькі! Мой мілы! Няма яго! О божа, дай мне сілы! Маргарыта
Уцешцеся, гасподзь не кіне вас. Мефістофель
Дазвольце ж, я пачну мой сумны сказ. Маргарыта