Падумай сам, плюгавы нейкі попУжо бразготкі Грэтхен згроб.Старая, ўнюхаўшы, па звычцыАдразу скеміла: злы дух!Пасецца, як аўца, ў кантычцы,Вось і прыдбала тонкі нюх.Глядзіць, каб свецкага, крый бог,Не прапусціць цераз парог.«Дзіця, — сказала, — цёмны дарБязгрэшным душам у цяжар,Лепш багародзіцы святойЗ малітвай скарб прысвецім твой».Скрывіла губкі Маргарытка:Глядзець ёй, бачыш, вельмі брыдкаКаню дарованаму ў зубы.Бо хто дае, той богу любы.Тут мамачка папа гукнула.Той лезе ў хату, нібы скула,Угледзеў: «Утаймуйце плоць! —Хто не шкадуе, з тым гасподзь!»Маўляў, ахвотна падарункіЦарква прымае з ласкі божай,Яна не скардзіцца на шлункі,Лыкнула, дзякаваць, паўсвету,А колькі, колькі яшчэ можа!{53}Нястраўнасці ж пакуль не мае.Царква адна — ці чыста гэта,Мае вы чады? — не спытае.
Фаўст
Закон няпісаны: прымае дарКароль, царква, яўрэй-ліхвяр.
Мефістофель
Пярсцёнкі, пацеркі, шнурочкіЁн потым хап! — і з хаты ўпрочкі.І нават «дзякуй» не сказаў,Нібы арэхаў кош панёс,Ён рай старой паабяцаў,А баба — радая да слёз.
Фаўст
А Грэтхен як?
Мефістофель
Адна ў тузе.Не знае, што рабіць у горы:Ёй скруха сэрцайка грызеПа рыцары і страчаным уборы.
Фаўст
Шкада, пакутуе праз нас.Дастань лепш новых дзе акрас!Бо першыя — яе не варты!
Мефістофель
А вам усё гульня, мой пане, жарты.
Фаўст
Што я загадваю, рабі!Спярша суседачку падбі,А там, ты ж д’ябал спрытны, лоўкі,Здабудзеш ключ і да сяброўкі.
Мефістофель
Служыць гатовы, пан ласкавы.
Фаўст выходзіць.
Каханак — ён дурны як бот:Павесіць сонейка на плотСваёй каханцы на забавы.