(Выходзіць.)

Дом суседкі{54}

Марта (адна)

Мой любы муж, — гасподзь няхай Яму адчыніць дзверы ў рай,— Пакінуў нашу старану І тут мяне адным адну; Бог сведка — я яго кахала, Нічым яго не засмучала.

(Плача.)

Відаць, загінуў дзесь у чыстым полі, А я без сведак не здабуду волі.

Уваходзіць Маргарыта.

Маргарыта

Ах, пані Марта!

Марта

            Грэтхен, што з табою?

Маргарыта

Ніяк сябе не супакою: Такога не было ніколі ў нас — Знайшла я зноў шкатулку ўчора У скрыні. Колькі ў ёй акрас, Аздоб усякіх, пацерак да ўбору — Аж расказаць я не магу!

Марта

Пра гэта матцы ні гу-гу, Бо зноў папу якому ўпора.

Маргарыта

Ах, як прыгожа! Як удала!

Марта (убіраючы яе)

Табе, дзяўчо, пашанцавала.

Маргарыта

А што з таго, нічога ж не надзену На шпацыр, у царкву ў нядзелю.

Марта

Ну, і няхай, суседачка, няхай — Ты да мяне і ў будні забягай: Надзенеш тут — нам радасць будзе. Пасля пакажашся на людзі Пры выпадку — на фэсце ці на балі За рэччу рэч пакажаш па чарзе: То бранзалетку, то каралі, А матка хай сабе грызе, Бо нам бліжэй свае рахубы, А ёй мы неяк загаворым зубы.

Маргарыта

Але адно мне ўсё ж — загадка: Хто шчодры так на дабрыню?
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату