Усім зычліўцам трона Раздаў ён гарады, А пры сабе да скону Меў кубак залаты. Сазваў на пір наказам Ён рыцараў зямлі І ў зале продкаў разам Апошні раз пілі. І прывітаў гасціну Сардэчна валадар, І выпіў і ў пучыну Ён кінуў мілы дар. Прыбой у золкім змроччы Той кубак падхапіў. Кароль заплюшчыў вочы І больш ужо не піў.

(Адчыняе куфар, каб пакласці адзежу, бачыць шкатулку.)

Адкуль шкатулка тут? Я ж зачыніла куфар на замок. Якія рэчы ў ёй? Ды гэта ж цуд! І хто яе паставіць мог? Нашто тут доўга варажыць — Прынеслі, пэўна, залажыць, А мама — ў скрыню даччыну! Ах! Вось і ключык! Адчыню? А божа, колькі тут аздоб! А божа, колькі тут акрас! А ўсё-такі чый гэта скарб? Любой дваранцы ў самы раз Не сорамна насіць было б!

(Прыбіраецца і глядзіцца ў люстэрка.)

А вось і пара завушніц Іграе пералівам фарб, Як срэбра чыстае крыніц, Надзела і — не тая Грэта! Прыгожа, здатна, ў акурат! Яно, бач, добра, ды ці шмат Цяпер такіх, што цэняць гэта? Што хараство? Тут кожны скажа: Без залатоўкі Няма сяброўкі! Ах, бедны свет! Ах, доля наша!

На шпацыры{52}

Задуменны Фаўст. Падыходзіць Мефістофель.

Мефістофель

Каб я з кахання сох!                        Каб я ў смале кіпеў! — Залаяўся б мацней, калі б умеў!

Фаўст

Чаго ты так гарыш? Чаго такі шалёны? Упершыню я чую ад цябе праклёны!

Мефістофель

Пайшоў бы зараз жа да чорта, Калі б я чортам сам не быў.

Фаўст

Заўсёды ходзіш прама, горда, А сёння сам сябе забыў.

Мефістофель

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату