(Цалуе ёй у руку.)

Маргарыта

Як можна цалаваць руку, Шурпатую ад хатняй працы, Бо я ж гатую, мыю, тку — Усё раблю, што скажа маці.

Праходзяць.

Марта

Дык пан заўсёды на калёсах?

Мефістофель

Што зробіш, лёсу я не ўладца! З тугой бярэш у рукі посах, А так хацелася б застацца.

Марта

Калі ты малады, то добра ўсяк: І пасядзець, і ў свеце пабадзяцца. А пераспелы халасцяк, Самотнік горкі без апоры — Ён і памрэ ў галечы й горы!

Мефістофель

Пра гэта й думаць цяжка, млосна!

Марта

А вы падумайце, пакуль не позна.

Праходзяць.

Маргарыта

Як той казаў: пайшоў — забыў імя. А вы пачцівы пан, лагодны, Разумны і высакародны — Навошта вам спатрэбілася я?

Фаўст

Павер мне, мілая, што ўся асвета — То пустата адна і слепата.

Маргарыта

Ну, што вы?

Фаўст

                 Ах, нявіннасць, прастата — Сама сабе не ведае цаны, Бо, можа, лепшае на свеце — гэта Цнатлівая пакорнасць, без маны…

Маргарыта

Ці ўспомніце мяне сяды-тады? А я запомню пана назаўжды.

Фаўст

Вы, пэўна, часта на самоце?

Маргарыта

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату