Ды не — я пра каханку, даму сэрца. Мефістофель
О, сэрца ўсюды прадаецца. Марта
А, божа, я ў тым сэнсе, што жанчыны… Мефістофель
На жарты з дамаю свае прычыны. Марта
Не, вамі я не зразумета! Мефістофель
Вы проста ягадка, а не кабета! Праходзяць.
Фаўст
А ці мяне адразу ты пазнала, Калі ўвайшоў я сёння ў сад? Маргарыта
Я так збянтэжана стаяла І апусціла вочы. Фаўст
Я сабе дазволіў шмат Тады, сустрэўшыся каля сабора. Прашу мне вольнасць дараваць. Маргарыта
Узрушанасць сваю няскора Змагла я ў сэрцы ўтаймаваць. Не чула я яшчэ дакораў, Што я лядашчая, благая. Ах, думала, няўжо твой нораў Такі, што ўжо няма і спасу, Ці не падумаў ён, што я такая… Што можна ўзяць мяне адразу? Прызнаюся: чаму, не знаю, Прыхільнасць я да вас у сэрцы маю. Але сябе тым часам дакарала, Што крыху вас пашкадавала. Фаўст
Каханая! Маргарыта
Хвіліначку! (Зрывае рамонак, ірве пялёсткі.)
Фаўст
Не рвіце. Маргарыта
Гульня!