Фаўст

           Ды ну?

Маргарыта

             Прашу, з мяне не кпіце!

(Абрывае пялёсткі і шэпча.)

Фаўст

Што шэпчаш ты?

Маргарыта (напаўголаса)

                         Кахае — не!

Фаўст

Анёлак мой!

Маргарыта (шэпча)

                  Кахае — не! Кахае — не!

(Зрываючы апошні пялёстак, радасна.)

Кахае!

Фаўст

          Так, дзіця, няхай рамонка мова Прысудам божым будзе: ён кахае!

(Бярэ за абедзве рукі.)

Маргарыта

Я так усхвалявана!

Фаўст

О, не дрыжы! Хай позірк мой, Хай поціск рук табе раскажа, Што словамі сказаць не ўмею! Аддацца б цалкам! Асалодай Упіцца я бясконцай прагну! Бясконцай! Бо канец — адчаем быў бы! Бясконцай! Не хачу канца!

Маргарыта паціскае яму рукі, вырываецца і ўцякае. Фаўст стаіць хвіліну задуменны, пасля ідзе за ёю.

Марта (уваходзячы)

Сцямнела, ноч!

Мефістофель

                    Ісці пара!

Марта

Вас не пусціла б я з двара, Ды наш завулак — зборышча ўсялякіх бед: Нібы ва ўсіх адна турбота — Дацікаваць паціхеньку з-за плота, Што з’еў, чым закусіў сусед, Што ні зрабі — адразу плёткі. Дзе ж пара наша?

Мефістофель

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату