Фаўст

Змяя! Змяя!

Мефістофель (сам сабе)

             Ну вось, падсек цябе ўжо я!

Фаўст

Не спакушай жа, дух паганы, Не развярэджвай, д’ябал, раны, Не трэба мне падступныя парады,— Яны распальваюць агонь пажады.

Мефістофель

Дзяўчына думае цяпер, Што ўцёк падступны кавалер…

Фаўст

Дзе б я ні быў, куды б я ні прыстаў, Забыць яе, пакінуць — не змагу я. Зайздрошчу целу госпада Хрыста,— Яго ж на споведзі яна цалуе.

Мефістофель

І я зайздросціў, гледзячы на вас, Калі між ружаў ты блізнятак пас.{66}

Фаўст

Прэч, зводнік!

Мефістофель

                     Смех з такога гневу! Сам бог, ствараючы Адама й Еву, Чыніў святую справу першы, Хвілінку вольную займеўшы! Хадзем! Чаго разводзіць нам нуду, Я ж у пакой да Грэтхен павяду, Не на пагібель, не на кару.

Фаўст

У палкіх пацалунках — рай! О, на грудзях яе памерці дай! Я не забыў пакут яе, сустрэцца мару. Ці ж не пачвара я, дурны, няўдалы, Ці не ўцякач, які пакінуў дом І горнай рэчкай падае на скалы Ды мчыць далей да прорвы, напралом? А там унізе, недзе, у даліне, У хатцы, мілае дзіця — яна Ў турботах хатніх не спачыне, У свет малы замкнутая, адна. Няўжо таго было мне мала, Што, божы нелюб, я хапаў Рукамі скалы як папала, І іх крышыў, і разбіваў? Я на спакой яе наклікаў хмары, Ты ж, пекла, прагнула ахвяры! Але, што нам наканавана, — не міне! Дык скараці мне, д’ябал, час жуды, Хай лёс яе спасцігне і мяне, Каб разам знікнуць назаўжды.

Мефістофель

Ён зноў гарыць, ён зноў палае! Ідзі, ідзі ж суцеш яе, дурны. Дзе недарэка выйсця добрага не мае, Там горнецца адразу да труны. Смялей! Адкінь адчай і горды гнеў — Ля чорта сам ты трохі ссатанеў. Бяда, калі ўжо чорт пачне тужыць, Тады няма чаго і жыць.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату