У кожнага лад роднай мовыСугучны думкам і настрою —Чаму ж тады і мне сваёюНе гаварыць, чаму?
Маргарыта
Гатова верыць я ўсяму,Але адно мяне гняце —Што вы — не ва Хрысце.
Фаўст
Дзіця!
Маргарыта
І вельмі моцна прыгнятае,Што ў вас кампанія не тая.
Фаўст
Чаму?
Маргарыта
Мне сябар ваш харошыДа глыбіні душы варожы.Скажу, за ўсе свае гадыДругой такой не бачыла брыды,—Ягоны твар такі страшэнны.
Фаўст
Твой страх, каханая, дарэмны.
Маргарыта
Яго прысутнасць мне бунтуе кроў.Я ўсіх шаную, ўсім мая любоў; —І як цябе пабачыць прагна мару,Так ад ягонага дрыжу я твару.Здаецца мне, ён шэльма, пустабрэх,Калі не так — даруй мне, божа, грэх!
Фаўст
Хіба на свеце блазнам нельга быць?
Маргарыта
З такім я не хацела б побач жыць!Як толькі ўвойдзе ён у дзверы,Яго падступныя намеры,І здзеклівасць, і злосць відны;Напэўна, мерцвякі адныЯму на свеце гэтым любы.Пагардліва ён крывіць губы,І я чытаю з твару злога —Не можа ён любіць жывога.З табой так добра, так лагодна,З табой я дыхаю свабодна,А ён агідны, ён зласлівы.
Фаўст
О, мой анёлак баязлівы.
Маргарыта
Падыдзе толькі да цябе,—Я ўся ад страху калачуся,Здаецца, не люблю цябе.Пры ім я стыну, не малюся,Трывожна, цяжка мне тады.Ах, Генрых мой, каб не было бяды.