Грэтхен (адна, за калаўроткам)
У сэрцы боль, Запал пагас, Не вернецца Шчаслівы час. Спакой мінуў — І мне труна, Агоркнуў свет — І я адна. Душу маю Азмрочыў сум, Завяла я Ад горкіх дум. У сэрцы боль, Запал пагас, Не вернецца Шчаслівы час. Каб да мяне Прыйсці ён мог, Як выбегла б Я на парог, Яго хада І моц плячэй, Яго ўладарны Бляск вачэй. Яго — і голас, І далонь, І вуснаў — ах! Святы агонь! У сэрцы боль, Запал пагас, Не вернецца Шчаслівы час. Жаль грудзі рве — Больш не ўтрываць: О, каб магла Яго ўтрымаць. І цалаваць Усё жыццё, З любоўю — ў смерць, У небыццё! Маргарыта. Фаўст.
Маргарыта
Скажы мне, Генрых мой! Фаўст
Скажу! Маргарыта
Скажы, як ставішся да бога? За добрую тваю душу Мяне ўвесь час грызе трывога. Фаўст