Фаўст

Ну, непрыгожы ён, ну, брыдкі з твару…

Маргарыта

Пара мне ўжо.

Фаўст

                    Ах, мілая, як мару Я хоць гадзінку лішнюю пабыць, Душу з душой і сэрца з сэрцам зліць.

Маргарыта

Калі б адна я ў хаце спала, Дык я б дзвярэй не замыкала, Ды мама чуйная мая; Каб нас яна ўдваіх застала, Ад сораму памерла б я.

Фаўст

Анёлак мой, вазьмі флакон, Падай тры кропелькі з вадой, І прыйдзе сон, здаровы сон І матцы прынясе спакой.

Маргарыта

Дзеля цябе на ўсё я згодна! Скажы, а гэта ёй не шкодна?

Фаўст

Навошта мне шукаць падману?

Маргарыта

Як толькі на цябе я гляну, Слабею ўраз і трачу волю, Нічым душы не задаволю. Зрабіла столькі я табе. Здаецца, Шчога больш рабіць не застаецца.

(Выходзіць.)

Мефістофель (уваходзячы)

Як малпачка? Пайшла?

Фаўст

        Шпіёніў зноў?

Мефістофель

Урок закону божага і мілаты? — Я чуў ваш дыспут да апошніх слоў — Маралізатар недалужны ты, А дзеўчанё дарма не траціць часу. Калі ты ў бога верыш, — будзь гатоў, Што прыбярэ цябе да рук адразу

Фаўст

Пачвара, ці не бачыш ты, — яна Баіцца пакахаць І чыстай вераю святой Сама, адна Душу ад зла спрабуе ўратаваць, І за мяне убольвае душой.

Мефістофель

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату